Навіны

14 мая 2022
"Прамую тэлефонную лінію" з жыхарамі Гродна правёў старшыня Гродзенскага гарвыканкама
Суботнюю "прамую тэлефонную лінію" з жыхарамі Гродна правёў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Браніслававіч Гой.



Жыхары Гродна звярталіся з рознымі пытаннямі. Многія традыцыйна датычыліся жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рамонту дарог, добраўпарадкавання гарадскіх тэрыторый.



Адказы на многія пытанні, якія паступілі падчас прамой лініі, грамадзяне атрымалі адразу. Звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння, пройдуць праверку адпаведнымі службамі, пасля чаго будуць прыняты меры.