Навіны

18 лютага 2018
Уладзімір Краўцоў: «Дэпутат - гэта чалавек, які заўсёды жыве інтарэсамі людзей»

- Мы хочам, каб нашы выбаршчыкі выбралі годных, актыўных людзей, які б ведалі спадзевы, жаданні нашых грамадзян, дапамагалі вырашаць праблемы, а таксама канструктыўна ўзаемадзейнічалі з органамі выканаўчай улады, удзельнічалі ў абмеркаванні важных планаў і праграм, - распавёў Уладзімір Краўцоў журналістам. - Нам важна меркаванне дэпутатаў, іх пазіцыя па тых ці іншых пытаннях. Дэпутат - гэта чалавек, які заўсёды жыве інтарэсамі людзей, кожны дзень сустракаецца з імі, удзельнічае ў мерапрыемствах грамадскага характару. Яму лепш ведаць праблемы, якія хвалююць грамадзян, а нам важна, каб гэтыя пытанні даходзілі да выканаўчай улады.