Навіны

12 кастрычніка 2018
Акцыя Гродзенскай гарадской арганізацыі ГА «БСЖ» у рамках Рэспубліканскага Дня Маці ў Дзіцячай паліклініцы № 1 г. Гродна

12 кастрычніка 2018 году ў Дзяржаўнай установе аховы здароўя «Дзіцячая паліклініка № 1 г. Гродна» Гродзенскім гарадскім Саветам жанчын ГА «БСЖ», першаснай арганізацыяй ГА «БСЖ» і супрацоўнікамі дзіцячай паліклінікі № 1 праведзена акцыя для шматдзетных сем'яў г.Гродна. У мерапрыемстве, якое праводзілася ў рамках Рэспубліканскага Дня Маці, прынялі ўдзел 30 шматдзетных сем'яў, некаторыя з якіх знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Перад бацькамі выступілі урачы-спецыялісты паліклінікі: урач-імунолаг Пузыня Л.Н., загадчыца хірургічным аддзяленнем Бондарава А.І., урач ЛФК Каренкова Т.В., якія распавялі пра метады ўмацавання здароўя дзяцей і пра прафілактыку траўматызму.

Канцэртную праграму падрыхтавалі супрацоўнікі і выхаванцы Дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 39 г. Гродна».

Адміністрацыя паліклінікі і актывісты ГА «Беларускі саюз жанчын» выказалі словы падзякі і падтрымкі шматдзетным маці і ўручылі падарункі дзецям.