Навіны

19 лютага 2019
40 сотак зямлі за 419 тысяч рублёў. Гэта самая вялікая здзелка на адкрытым аўкцыёне ў Гродне

Пры пачатковай цане таргоў 209,8 тысячы рублёў стук малатка зафіксаваў фінальную цану 419,4 на тысячы рублёў. Заказчыкам будучай будоўлі стала сталічная кампанія «АМКАДОР-Прамбуд», выкупіўшы права арэнды зямельнага участка тэрмінам на 50 гадоў. Прадстаўнік кампаніі паведаміў, што гэта будзе дом падвышанай камфортнасці вышынёй як мінімум у 10 паверхаў з офісамі для арэнды або гандлю на першым паверсе.

 

Таксама паспяхова прададзены ўчастак плошчай дзве соткі на вуліцы Вялікай Траецкай для будаўніцтва аб'екта. Пры пачатковай цане таргоў у 15 тысяч ён прададзены за 81,6 тысячы рублёў. Доўга таргаваліся пяць удзельнікаў аўкцыёну за права заключэння дагавора арэнды памяшкання на вуліцы Савецкай,13. Перамог той, хто прапанаваў крыху больш за 37 тысяч рублёў.

 

Таксама прададзеныя выстаўленыя на адкрыты аўкцыён зямельныя ўчасткі ў мікрараёнах індывідуальнай жылой забудовы Баранавічы-5, 6 і Зарыца-4, адпаведна за 23,5 і 18,2 тысячы рублёў адпаведна.