Навіны

19 красавіка 2019
19 красавіка 2019 года ва ўзросце 87 гадоў пайшоў з жыцця Рэнальд Кныш

19 красавіка 2019 года ва ўзросце 87 гадоў пайшоў з жыцця Рэнальд Кныш – заслужаны трэнер БССР і СССР, ганаровы грамадзянін Гродна, трэнер двух алімпійскіх чэмпіёнак - Алены Валчэцкай і Вольгі Корбут, а таксама чэмпіёнкі СССР Тамары Аляксеевай.

Рэнальд Кныш вынайшаў каля 30 новых элементаў у спартыўнай гімнастыцы, за што ў 1964 годзе быў удастоены ганаровага звання «Заслужаны трэнер СССР». У 1974 годзе атрымаў званне «Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР».

Цырымонія развітання з Рэнальдам Кнышом адбудзецца 22 красавіка 2019 года з 11.00 да 13.00 ў ВСУ «Грjдзенская СДЮШАР № 3» (вул. Ажэшкі, 32). Адпяванне пройдзе ў Свята-Пакроўскім Кафедральным Саборы з 13.00 да 14.00 (вул. Ажэшкі, 23). Пахаванне адбудзецца на цэнтральных гарадскіх могілках у 14.00 па праспекце Касманаўтаў.