Навіны

22 красавіка 2019
Школьную алею ўпершыню высадзілі ў Гродне

Першы школьны двор высадзілі ў Гродне. Месца для пасадкі алеі настаўнікі і вучні выбіралі разам. Сквер з сарака ліп і клёнаў з'явіўся побач з сярэдняй школай нумар 2.

КСЕНІЯ ЧУГАЙ НАВУЧЭНКА ГІМНАЗІІ №1 ІМЯ ЯЎХІМА КАРСКАГА:
- Важная падзея для нашага горада. Яна згуртуе ўсе нашы школы, створыць агульную алею дружбы. Сёння я ўпершыню ў жыцці пасаджу сама дрэва, у падобнай акцыі я ўдзельнічаю ўпершыню, але мне здаецца, гэта не апошні год, калі я ўдзельнічаю ў падобных рэчах. Таму што я лічу, што гэта вельмі важная падзея для нас усіх і мне здаецца, што я раблю вельмі важны ўклад у агульную справу.

У азеляненні тэрыторыі абласнога цэнтра прымалі ўдзел і старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый. Такое мерапрыемства па сумеснаму акультурванні прышкольнага ўчастка – патрэбнае і важнае справа.

ЛЮДМІЛА СЯЎКО СТАРШЫНЯ ГРОДЗЕНСКАЙ ГАРАДСКОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСКАГА ПРАФСАЮЗА РАБОТНІКАЎ АДУКАЦЫІ І НАВУКІ:
- Я ўпэўненая, што наша падрастаючае пакаленне, нашы школьнікі будуць даглядаць за гэтым скверам, з задавальненнем праводзіць час тут. Адукацыя заўсёды была ў авангардзе ўсіх добрых спраў і заўсёды прымала актыўны ўдзел ва ўсіх значных мерапрыемствах

Школьную алею сёлета высадзілі ўпершыню. Са слоў начальніка аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама Андрэя Семанчыка, гэта стане добрай традыцыяй. Дарэчы, не толькі новымі дрэвамі-сімваламі пераемнасці пакаленняў будуць упрыгожваць тэрыторыі навучальных устаноў. У кожнага кіраўніка школы, гімназіі, ліцэя распрацаваны свой індывідуальны план добраўпарадкавання і азелянення тэрыторыі.

АНДРЭЙ СЕМАНЧЫК НАЧАЛЬНІК АДДЗЕЛА АДУКАЦЫІ ГРОДЗЕНСКАГА ГАРВЫКАНКАМА:
- Распрацаваны канцэпцыі, распрацаваны планы па азеляненні тэрыторыі ўстановы адукацыі. Гэта пасадка, высадка дэкаратыўных раслін, кустоў, таксама кветак. І кожны кіраўнік установы ўжо пачаў над гэтым працаваць.

Яшчэ адна традыцыя, якая штогод аб'ядноўвае ўсіх гарадзенцаў – рэспубліканскі суботнік. Сёлета ён пройдзе 20 красавіка. Ён прымеркаваны да Года малой радзімы і святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а частку заробленых сродкаў адправяць на прывядзенне ў парадак месцаў баявой славы, а таксама на рамонт і аднаўленне мемарыяльных комплексаў. Прыняць удзел у гэтым рэспубліканскім суботніку запрашаюць усіх неабыякавых гараджан. Бо менавіта ад жыхароў Гродна шмат у чым залежыць, якім будзе наш агульны дом.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»