Навіны

12 чэрвеня 2019
У Гродна з'явіцца горад-пабрацім у Турцыі

10-12 чэрвеня 2019 года дэлегацыя Гродзенскага гарвыканкама і дзелавых колаў Гродна на чале са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем наведала турэцкую правінцыю Эдырне. У склад дэлегацыі ўвайшло кіраўніцтва Гродзенскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, вядучых прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці.

Візіт прайшоў пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Анкары і Генеральнага консульства ў Стамбуле.

 

Таксама прайшла сустрэча з рэктарам найбуйнейшага ў правінцыі фракійскага ўніверсітэта Эрханам Табакоглу. На ёй прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі падпісаў дамову аб міжнародным супрацоўніцтве паміж двума ўніверсітэтамі.



На сустрэчы з кіраўніцтвам і членамі Гандлёва-прамысловай палаты Эдырне праведзена прэзентацыя дзелавых магчымасцяў горада Гродна, абмеркаваны пытанні рэалізацыі сумесных праектаў. Падчас візіту прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў і кіраўніцтва Гродзенскага аддзялення БелГПП наведалі шэраг вытворчых пляцовак у правінцыі Эдырне.

 

З мэтай прадаўжэння работы па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва бакі дамовіліся арганізаваць візіт дэлегацыі кіраўніцтва і дзелавых колаў правінцыі Эдырне ў Гродна для ўдзелу ў штогадовым міжнародным форуме "Еўрарэгіён" ў верасні бягучага года.