Навіны

20 жніўня 2019
Гладыёлус – кветка мары

Амаль 20 гадоў пры Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка дзейнічае клуб аматараў раслін «Флора». Падчас пасяджэнняў члены аб’яднання маюць магчымасць атрымаць парады ад раслінаводаў-прафесіяналаў, абмяняцца вопытам па пытаннях падбору насення, тэхналогіі вырошчвання культур, кампаноўкі раслін у садах, абрэзкі пладовых дрэў і кустоў, збору лекавых раслін, набыць якасны пасадачны матэрыял і пазнаёміцца з літаратурай з фонду бібліятэкі. У клубе ладзяць фларыстычныя выставы, выезды на прысядзібныя ўчасткі і разнастайныя майстар-класы.

23-24 жніўня 2019 года клуб «Флора» запрашае ўсіх жадаючых на фларыстычную выставу «Гладыёлус – кветка мары» з калекцыі Алы Квяткоўскай, якая будзе дзейнічаць у Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка па адрасе: вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 51/2.

Час працы: 10.00-19.00, у суботу: 10.00-18.00.

Тэл. для даведак: 69-70-54, 69-68-73 – Вольга Мікалаеўна Тарасава, загадчык аддзела абслугоўвання ГЦБ імя А. Макаёнка