Навіны

17 мая 2018
Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту адзначаюць у Беларусі

Кірыл Суконка, трэнер-выкладчык СДЮШАР №5 горада Гродна:

- Самае складанае - не губляць веру і імкнуцца да сваёй мэты. Шмат перашкод ўзнікае на гэтым шляху: траўмы, хваробы, апускаюцца рукі, а хтосьці знаходзіць сілы ў сабе і працягвае рухацца далей. У трэнеру гэта галоўная рыса - працягваць рухацца далей, і тады спартсмены таксама будуць імкнуцца і будзе ўсё атрымлівацца.

Кожны год у нашай вобласці, як і ва ўсёй краіне, юных і тытулаваных спартсменаў толькі дадаецца. І ўсе яны, без выключэння, сапраўдны гонар Рэспублікі. А Гродна з кожным годам усё больш развіваецца ў спартыўным накірунку.

Яўгеній Ародзь, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама:

-Працаваць дастаткова эфектыўна: пачынаючы ад дзіцячага спорту, заканчваючы спортам вышэйшых дасягненняў. Не забываемся пра фізічную культуру і спорт масавы, які прыўносіць здаровы лад жыцця. Усе тыя, хто павінен быць адзначаны, яны адзначаны.

Па матэрыялах ТВРК "Гродна плюс".