Навіны

13 жніўня 2018
Дзе ў бліжэйшы час у Гродна з'явяцца паркоўкі?

Новая ёмістая паркоўка з'явіцца ў бліжэйшы час каля Гродзенскай абласной філармоніі. Каля сотні машына-месцаў, у тым ліку чатыры – для стаянкі аўтобуса, вырашыць пытанне для аўтамабіляў каля новай канцэртнай залы Гродна. Праект стаянкі прайшоў экспертызу і цяпер знаходзіцца ў стадыі рэалізацыі.

Вячаслаў Тарасевіч, дырэктар інстытута «Гроднаграмадзянпраект»:
-Гэта будзе паркоўка агульная, але каб было камфортна, калі будзе ўведзены аб'ект філармонія, для таго, каб там не было праблем з парковачнымі месцамі. А так яна будзе працаваць для горада ў цэлым.

Каля Гродзенскай абласной філармоніі з адкрыццём стаянкі пакінуць сваю машыну праблем не ўзнікне ні ў гасцей, ні ў гараджан. Але ў Гродна прыпаркавацца без праблем можна далёка не ўсюды. Напрыклад, у гістарычнай частцы горада па вуліцы Ажэшкі. У дадзены час кіраўніцтва горада абмяркоўвае прапанову - вызваліць месца і пабудаваць новую стаянку для аўтамабіляў насупраць Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.

Вячаслаў Тарасевіч, дырэктар інстытута «Гроднаграмадзянпраект»:
-Палац Афіцэраў – гэта стары будынак, які рэканструюецца і каля УУС, дзе не хапае парковачных месцаў. Гаворка ідзе аб тым, каб там знесці частку будынка, дзе знаходзілася зала і на гэтым месцы ёсць прапанова аб магчымасці там дадаткова арганізаваць парковачныя месцы.

Ці будзе вырашана пытанне дэфіцыту аўтастаяначных месцаў па вуліцы Ажэшкі пакажа час. А вось недахоп парковачных месцаў у спальных раёнах горада пакрысе вырашаецца. Праблему стаянкі цывілізавана з дапамогай экапаркоўкі ўжо вырашылі па вуліцы Соламавай. Неўзабаве экалагічнае рашэнне для стаянкі аўтамабіля ў выглядзе спецыяльнай сеткі, разасланай па версе газона, з'явіцца і на вуліцы Кляцкова.

Па матэрыялах «Гродна Плюс»