Навіны

13 жніўня 2018
11 жніўня горад Гродна далучыўся да Агульнанацыянальнай дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам!».

У Гродна пункт збору канцылярскіх тавараў разгарнуўся на школьным кірмашы па праспекце Касманаўтаў. У суботу тут прайшло ўрачыстае адкрыццё акцыі. Актывісты БРСМ расказвалі гараджанам аб валанцёрскім руху моладзевай арганізацыі, запрашалі ўсіх далучыцца да добрай справы. Працавала тэматычная фотазона, а дзяцей весялілі раставыя лялькі. Усе сабраныя ў ходзе акцыі канцтавары гродзенская моладзь плануе перадаць першакласнікам са шматдзетных, няпоўных сем'яў і сем'яў, якія адчуваюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да школы.

Валанцёрскімі атрадамі БРСМ да 30 жніўня працягнуцца збор канцылярскіх прыладаў, набораў для дзіцячай творчасці, развіваючых настольных гульняў, вучэбнай літаратуры - усяго таго, што можа спатрэбіцца школьнікам у навучальным годзе.

Набытыя школьныя прыналежнасці таксама можна перадаць у Гродзенскі гарадскі камітэт БРСМ (пл. Тызенгаўза, 4-15).

Стань удзельнікам акцыі, падзяліся часцінкай дабра!

Па матэрыялах Гродзенскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ»