Навіны

15 жніўня 2018
V гарадскі конкурс «Лепшая песня пра Радзіму, пра маці»

Гродзенскі гарадскі Савет жанчын ГА «Беларускі саюз жанчын» праводзіць у жніўні-кастрычніку 2018 года V гарадскі конкурс «Лепшая песня пра Радзіму, пра маці».

Запрашаем прыняць удзел у конкурсе выхаванцаў, навучэнцаў і педагогаў устаноў адукацыі, работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў г. Гродна.

Заяўкі на ўдзел на імя старшыні Праўлення Гродзенскага гарадскога Савета жанчын Луканская Ірыны Эдуардаўны, аўдыё- і відэазапісы выступленняў прымаюцца да 25.09.2018 года на адрас: 230012 г. Гродна, Даватара, 23 (Дзіцячая паліклініка № 1, прыёмная), тэл. для даведак (0152) 74 21 07, 74 57 40.

Палажэнне аб правядзенні конкурсу і форма заяўкі на ўдзел размешчаны https://www.1dp.by/sotrudnikam/БСЖ

Фінал конкурсу адбудзецца ў кастрычніку 2018г. у рамках Тыдня Маці.

Мэтамі і задачамі конкурсу з'яўляюцца:
-Выхаванне ў маладога пакалення павагі да Беларусі, маці, а таксама патрыятызму, як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці.
- Папулярызацыя і актывізацыя дзейнасці ГА «БСЖ» у працы з творчай моладдзю.
-Стварэнне умоў для рэалізацыі здольнасцяў і творчага патэнцыялу моладзі.
-Прапаганда здаровага ладу жыцця, культуры сямейных адносін.