Час бяжыць, рэчы губляюцца, а ўражанні застаюцца ў памяці назаўсёды. Яркімі эмоцыямі напоўнены будні байцоў студэнцкіх атрадаў.
Удзельнікі студатрадаў не ўяўляюць жыцце па-за спортам. Як не згуляць у валейбол, боўлінг альбо лазертаг, калі ў цябе ёсць выдатная кампанія і вольны вечар.
Турнір па пляжным валейболе «Летні мікст», прайшоў з удзелам студэнцкіх атрадаў штаба працоўных спраў медыцынскага універсітэта і актывістаў першаснай арганізацыі БРСМ вну. Увечары, пасля заканчэння працоўнага дня, сабраўшыся на беразе Юбілейнага возера, рабяты змаглі не проста пагуляць у валейбол, але і пагутарыць і пазнаёміцца з удзельнікамі іншых атрадаў, падзяліцца ўражаннямі аб працы і абмеркаваць планы на рэшту лета.
На базе адпачынку «Высокі бераг» у адзін з летніх суботніх вечароў спартакіяда аб'яднала студэнцкія атрады аграрнай вну. Нягледзячы на тое, што спаборніцтвы праходзілі адразу па заканчэнні цяжкага рабочага тыдня, барацьба была ўпартай і ніхто з атрадаў не хацеў проста так аддаваць перамогу.
Гульні ў боўлінг і лазертаг - гэта цікавыя, займальныя і папулярныя віды спорту, якія выдатна расслабляюць і дораць пазітыў. Моладзь, што працуе ў студэнцкіх атрадах прадпрыемстваў і арганізацый г. Гродна пасля працы змагла пераканацца ў гэтым, прыняўшы ўдзел у турнірах.
Караоке-турнір зладзіў штаб працоўных спраў купалаўскага ўніверсітэта ў караоке-клубе «Луна». У вакальным спаборніцтве прымалі ўдзел дзевяць каманд, якія прадставілі студэнцкія атрады вну. Выбраць лепшага з лепшых было няпроста, бо ўсе каманды выкладваліся па поўнай.
У Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце для байцоў прайшла інтэлектуальная камандная гульня «Пазнай Беларусь». У гэты раз інтэлектуальны паядынак сабраў каманды пяці студэнцкіх атрадаў, якія змагаліся за званне самай эрудыяванай каманды, хто можа ведаць гісторыю сваёй Радзімы, яе герояў, культуру і мову.
Маштабным мерапрыемствам для студатрадаў Гродна стала экскурсійная паездка ў мемарыяльны комплекс «Хатынь». Успамінаючы сумную дату ў гісторыі беларускага народа - 75-ю гадавіну хатынскай трагедыі моладзь ушанавала памяць аб мірных жыхарах, усклаўшы кветкі і запаліўшы лампады каля помніка.
Студэнцкі атрад - гэта ідэальная магчымасць паказаць усім дзецям добры прыклад не толькі ў працы, але і адпачынку. Студатрадаўскі рух аб'ядноўвае мэтанакіраваных, таленавітых, вясёлых і актыўных людзей, дзе моладзь можа раскрыць свае лідарскія якасці, зарабіць першы капітал і атрымаць бясцэнны вопыт. Гродзенскім гарадскім штабам працоўных спраў на працягу ўсяго працоўнага семестра арганізуюцца мерапрыемствы для студэнцкіх атрадаў як спартыўнага так і культурна-забаўляльнага характару.
Па матэрыялах ГК ГА “БРСМ”