ЭКАНОМІКА

Горад Гродна - буйны адміністрацыйны, прамысловы, культурны і турыстычны цэнтр Беларусі.

Колькасць насельніцтва Гродна - 363,7 тыс. чалавек, колькасць занятых у эканоміцы - 164,7 тыс. чалавек.

Аснову эканомікі горада складае прамысловы комплекс, дзякуючы якому ў Гродне на працягу шэрага гадоў захоўваецца дастаткова высокі ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Горад спецыялізуецца на вытворчасці азотных угнаенняў, харчовай прадукцыі, адзення і абутку, мэблі, прадукцыі машынабудавання, тытунёвых і панчошна-шкарпэткавых вырабаў.

Спрыяльны клімат для вядзення бізнесу, створаны ў горадзе, садзейнічае развіццю прадпрымальніцкай дзейнасці і выгаднаму ўкладанню інвестыцый. Штогод на тэрыторыі горада рэгіструецца больш за 300 прыватных кампаній.

Развіццю эканомікі горада садзейнічае створаная ў 2002 годзе свабодная эканамічная зона "Гроднаінвест", на рэзідэнтаў якой распаўсюджваецца спецыяльны прававы рэжым, які ўключае падатковыя і мытныя льготы.Версія для друку