Мерапрыемствы

Афіша
Тэатр
17 кастрычніка 2016
“ ПЕСНЯ ПРА ДОЛЮ”
рок-опера Янкі Купалы і Уладзіміра Мулявіна
ДА 75-ГОДДЗЯ УЛАДЗІМІРА МУЛЯВІНА
5 лістапада на сцэне абласнога драматычнага тэатраПадрабязней
Кіно
28 чэрвеня 2017
Выставы
25 верасня 2017
Выстаўка жывапісу “Сэрца, аддадзенае Гродзеншчыне”прысвечаная памяці Фелікса Антонавіча Шунейка (1917-2006), вядомага мастака-тэкстыльшчыка, даследчыка традыцыйнай культуры ГродзеншчыныПадрабязней
Спорт
18 мая 2018
Новы дом сямейнага тыпу адкрыўся ў Гродна
Твае, мае, нашы. Новы дом сямейнага тыпу адкрыўся ў Гродна. Яго жыхарамі стала гарадзенская сям'я Найда, дзе выхоўваюцца свае двое дзяцей і 12 прыёмных. Гэта дабрачынны сацыяльны праект «Беларусбанка». У яго рамках ужо пабудавана 16 такіх катэджаў ва ўсіх абласцях. Як жывецца ў такой вялікай сям'і і дзе яшчэ адкрыецца дом сямейнага тыпу?
17 мая 2018
Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту адзначаюць у Беларусі
Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту адзначаюць у Беларусі. Гэта свята не толькі спартсменаў і трэнераў, але і тых, хто за іх заўзее. Высокія спартыўныя вынікі і курс толькі на перамогу. Тых, хто ўжо выхаваў чэмпіёнаў і выдатных спартсменаў або толькі яшчэ на шляху да гэтага, павіншавалі і ўзнагародзілі ганаровымі граматамі і дыпломамі ў Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. Менавіта на іх ляжыць адказнасць за ўсе дасягненні нашых спартсменаў. У іх руках будучыя медалі і кубкі, паясы і тытулы. За кожны выступ сваіх вучняў яны перажываюць як за сваё ўласнае.
17 мая 2018
У Гродна сустрэлі 20-тысячнага бязвізавага турыста
Юбілейным госцем стаў жыхар нямецкага горада Ольденбург.
16 мая 2018
Міжнародны дзень сям'і
15 мая 2018 гада ў рамках правядзення сусветнага Дня сям'і Гродзенскі гарадскі Савет жанчын ГА «БСЖ» сумесна з гарадскім прафсаюзам работнікаў адукацыі, грамадскай арганізацыяй «Сям'я»
15 мая 2018
Парад дзіцячых калясак ў цэнтры Гродна: юныя ратавальнікі, лялечны домік і вялікае свята сям'і
Узначальвалі святочнае шэсце ў гэтым годзе артысты заслужанага аматарскага калектыву музычнага тэатра «Званочак», якія віталі гледачоў на «борце» паркавага лімузіна, і духавы аркестр «Гарадзенскія трубы». Нацыянальнымі матывамі была напоўнена калона калектыву тэатра «Неспакойныя сэрцы» каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва. Сімвалічна, што наперадзе яе ў святочны дзень ішла шматдзетная сям'я педагога каледжа Алены Мацюк.
14 мая 2018
Гродна святкуе дзень герба і сцяга
Галоўнай пляцоўкай свята ў абласным цэнтры стаў мемарыяльны комплекс воінам-пагранічнікам.
11 мая 2018
Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа адсвяткавалі ва ўсім свеце
У нашай рэспубліцы гісторыя арганізацыі, якая закліканая прадухіляць і палягчаць пакуты людзей, пачалася больш за 150 гадоў таму. Сёння ў Гродзенскай вобласці Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа налічвае больш за 160 тысяч сяброў, 2 тысячы валанцёраў, амаль тысячу пярвічных арганізацый, 18 гарадскіх і раённых. У гонар Сусветнага свята ў Гродна адбылося ўрачыстае мерапрыемства.
Паважаны наведвальнік!

      Вы наведалі афіцыйны інтэрнэт-партал Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. 

    «Жамчужына Прынёманскага краю», «горад замкаў», «каралеўскі горад», «горад на скрыжаванні дарог» - усе гэтыя словы, сказаныя ў адрас Гродна - аднаго з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі.

увесь тэкст >>

Задайце пытанне старшыне