Навіны

12 кастрычніка 2018
У ГрДУ імя Янкі Купалы ўрачыста закрылі трэці працоўны семестр

У рамках мерапрыемства былі падведзены вынікі работы студэнцкіх атрадаў і ўручаны падзячныя лісты лепшым байцам, кіраўнікам і прадстаўнікам арганізацый.

У гэтым годзе на працягу ўсяго трэцяга працоўнага семестра студэнты універсітэта працавалі на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, у аздараўленчых лагерах Беларусі і Расіі, прадпрыемствах рэгіёну і на аб'ектах роднай alma mater. Усяго ўдзельнікамі 55 студэнцкіх педагагічных, будаўнічых, сэрвісных, вытворчых і экалагічных атрадаў сталі 777 студэнтаў-купалаўцаў.

Адкрываючы сустрэчу і вітаючы ўдзельнікаў і гасцей, прарэктар па выхаваўчай працы Васіль Сянько адзначыў традыцыйнасць дадзенага мерапрыемства і падзякаваў усім за працу:
Трэці працоўны семестр дазволіў вам пазнаёміцца з новымі сябрамі, адчуць падтрымку адзін аднаго, наведаць новыя месцы. Я хачу падзякаваць вас за тое, што вы праявілі такую грамадзянскую актыўнасць. Падзякаваць арганізацыі, якія прымалі рабят і факультэты. Вялікі ўсім дзякуй за працу!

Васіль Васільевіч уручыў падзячныя лісты рэктара і памятныя падарункі прадстаўнікам арганізацый, якія найбольш актыўна супрацоўнічалі з універсітэтам у арганізацыі часовай працоўнай занятасці студэнтаў. У 2018 годзе падзякі абвешчаныя 7 арганізацый – ААТ «Гроднапрамбуд», ААТ «Малочны свет», ДУА ДАЛ «Сузорье», ГВОУА «Смаргонскі лагер «Арляня», ДУА «АЛ «Зорка юбілейная», ДАЛ «Навука-2», ДАЛ «Купалінка» – за супрацоўніцтва і стварэнне камфортных умоў працы для студэнцкіх атрадаў.

Дырэктар лагера «Арляня» Алег Стрыга выказаў сваю падзяку ўсім прадстаўнікам ГрДУ імя Янкі Купалы:
Дзякуй прафесарска-выкладчыцкаму складу вашага універсітэта. Да мяне прыязджаюць прафесіяналы, студэнты, якія працуюць за ідэю. Мы ўжо чацвёрты год супрацоўнічаем з універсітэтам і плануем далей развіваць нашы адносіны.

У ліку гасцей мерапрыемства – першы сакратар Гродзенскага ГК ГА «БРСМ» Зоя Міткоўская. Яна павіншавала ўсіх з завяршэннем трэцяга працоўнага семестра і адзначыла, што большая частка байцоў студэнцкіх атрадаў Гродзеншчыны – гэта студэнты купалаўскага ўніверсітэта: 777 чалавек з 1325. Зоя Мікалаеўна ад асобы ГК ГА «БРСМ» падзякавала прарэктара па выхаваўчай працы Васілія Сянько, начальніка аддзела ўпраўлення выхаваўчай працы Алену Пацько, метадыста 1 катэгорыі аддзела падтрымкі і рэалізацыі моладзевых праектаў і ініцыятыў Марыю Чачотка і штаб працоўных спраў першаснай арганізацыі «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы. Варта адзначыць, што падзяку Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за актыўную работу па папулярызацыі і развіццю студатрадаўскага руху была ўручана сакратару ПА ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэю Есіну.

У ходзе мерапрыемства былі названы лепшыя штабы працоўных спраў ГрДУ імя Янкі Купалы па выніках трэцяга працоўнага семестра 2018 года. У гэтым годзе імі сталі педагагічны факультэт і факультэт фізічнай культуры. Падзячныя лісты таксама атрымалі 63 студатрадаўца – тыя, хто найбольш актыўна праявіў сябе падчас працы.