Навіны

12 снежня 2018
Памяці выдатнага кыргызскага пісьменніка Чынгіза Айтматава прысвячаецца

Чынгіз Айтматаў яшчэ пры жыцці стаў самым цытуемых класікам сусветнай літаратуры. Яго кнігі чытаюць больш чым у 120 краінах свету на 180 мовах, у тым ліку і на беларускай. Перу гэтага вядомага пісьменніка належаць такія ўпадабаныя на ўсёй зямлі творы як «Плаха», «Джаміля», «І даўжэй стагоддзя доўжыцца дзень» і многія іншыя. Нямала твораў Чынгіза Айтматава лягло і ў аснову мастацкіх фільмаў.



Дамініка КЕРВЯК, навучэнец гімназіі №9 ГОРАДА ГРОДНА:
-Мы чыталі шмат твораў Чынгіза Айтматава: «Раннія жураўлі», «Белы параход» і многія іншыя, але не ўсе канешне. Мне спадабалася, што ў іх вучыць пісьменнік быць сумленным, добрым, дапамагаць іншым. Але больш за ўсё мне спадабалася твор «Раннія жураўлі».

На літаратурнай сустрэчы з прывітальнай прамовай выступіў ганаровы консул Кыргызскай Рэспублікі ў горадзе Гродна Ігар Чивель. Ён падарыў гімназіі №9 кнігу Чынгіза Айтматава на беларускай мове "буран паўстанак. І вякуе Дзень даўжэй за стагоддзе". Выданне выйшла у 2018 годзе накладам 500 асобнікаў і прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння Чынгіза Айтматава і да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кыргызстанам. У ходзе мерапрыемства ў выкананні вучняў гучалі цытаты вялікага класіка, а таксама радкі з твораў пісьменніка.


ІГАР ЧИВЕЛЬ, Ганаровыя консула Кыргызскай Рэспублікі ў ГОРАДЗЕ ГРОДНЕ:
-Дети рыхтаваліся, праводзілі конкурсы чытальнікаў, глядзелі фільмы пра Чынгіза Айтматава, абмяркоўвалі яго творчасць і ў завяршэнні усяго гэтага ў нас праводзіцца дзень, прысвечаны Чынгіза Айтматава. Дзеці пакажуць, наколькі добра яны яго ведаюць, наколькі яго творчасць блізка і нашым сучаснікам, і дзецям - новаму падрастаючаму пакаленню.

Па матэрыялах ТВРК Гродна Плюс