Навіны

12 чэрвеня 2019
Кіроўцы тралейбусаў з чатырох краін паспаборнічаюць у прафесіяналізме ў Гродна

Упершыню ўдзел у спаборніцтвах прымуць вадзіцелі тралейбусаў з усіх абласных цэнтраў краіны, а таксама гарадоў: Мінска, Бабруйска, Санкт-Пецярбурга, Тулы, Любліна і Каўнаса. На пачатковым этапе ім трэба будзе прадэманстраваць тэарэтычныя веды, адказаўшы на пытанні правілаў дарожнага руху, прылады і Правілаў тэхнічнай эксплуатацыі тралейбуса, правілаў перавозкі пасажыраў.

Самым відовішчным стане практычны этап выпрабаванняў, які пачнецца 14 чэрвеня ў 13.00 гадзін на аўтадроме УГП "Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне" (пр. касманаўтаў, 66). Вадзіцелям трэба будзе выканаць некалькі аўтамабільных фігур: рух «змейкай", пастаноўка транспарту ў бокс, пад'езд да прыпыначнага пункта і лініі "Стоп", заезд у тунэльныя вароты і аб'езд калодзежаў. Пры кіраванні шматтоннымі машынамі будзе ацэньвацца тэхніка выканання і час праходжання трасы.

"Перад канкурсантамі стаіць задача не толькі набыць новы вопыт і павысіць сваё майстэрства, але і прадэманстраваць культуру кіравання, бо наша задача-перавозіць пасажыраў якасна і з камфортам для людзей", - адзначыў дырэктар УГП "Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне" Віктар Шарэйка. Ён дадаў, што ў асобнай намінацыі паспаборнічаюць і жанчыны-кіроўцы тралейбуса, якіх дарэчы, на прадпрыемстве працуе каля траціны.

Па выніках усіх выпрабаванняў лепшых вадзіцеляў выберуць у камандным заліку, асабістым першынстве, у спрынце, а таксама сярод маладых вадзіцеляў і жанчын. Пераможцам будуць уручаны кубкі, медалі, дыпломы і каштоўныя прызы ад старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, адміністрацыі прадпрыемства «Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне», абласнога абкама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі саюз жанчын» і «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Паводле слоў арганізатараў, асноўная мэта спаборніцтва сярод вадзіцеляў-папулярызацыя прафесіі вадзіцеля гарадскога электратранспарту, зніжэнне
ўзроўню аварыйнасці на дарогах і паляпшэнне якасці абслугоўвання пасажыраў.

Члены каманд удзельніц, у вольны ад спаборніцтваў Час наведаюць Аўгустоўскі канал, для іх будзе арганізавана аглядная экскурсія па г.Гродна.