Навіны

20 жніўня 2019
Міжрэгіянальныя адносіны паміж Беларуссю і Польшчай дынамічна развіваюцца

Міжрэгіянальныя адносіны паміж Беларуссю і Польшчай дынамічна развіваюцца. Кіраўнік Гродзенскай вобласці Уладзімір Краўцоў сустрэўся з міністрам па міжнародным дыялогу ў канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Ганнай Шміт-Радзевіч. Гродзенскі рэгіён і польскі бок выбудоўваюць дзелавыя адносіны ў розных сферах: эканоміцы, культуры, спорце, а таксама ў рэалізацыі трансгранічных праектаў. На Гродзеншчыне ў бязвізавую зону акрамя абласнога цэнтра ўключаныя ўжо сем раёнаў. Практычна 40 адсоткаў бязвізавых турыстаў – з суседняй Польшчы. Акрамя гэтага, у Гродне праводзяцца больш за дзесятак мерапрыемстваў з удзелам польскіх дыяспар. Да прыкладу, Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, на якім задзейнічаны, у тым ліку, палякі.

ГАННА ШМІТ-РОДЗЕВИЧ, МІНІСТР ПА МІЖНАРОДНАМУ ДЫЯЛОГУ Ў КАНЦЫЛЯРЫІ ПРЭМ'ЕР-МІНІСТРА ПОЛЬШЧЫ:
- Вельмі важная для нас сустрэча з Леанідам Гулякам, упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Я запрасіла яго афіцыйна наведаць Польшчу, запрашэнне прыняў. Цяпер мы будзем узгадняць перыяд візіту і сустрэч з беларусамі, якія пражываюць у Польшчы. Мы наведаем школы з вывучэннем беларускай мовы. Думаю, у гэты перыяд мы зможам абмеркаваць значна больш шырокі спектр пытанняў.

Зразумела, на сустрэчы закранулі тэму пераадолення моўных бар'ераў. Абодва бакі ўпэўненыя, што гэта дазволіць краінам наладзіць цеснае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. Напрыклад, у Гродне і Ваўкавыску ёсць школы з польскай мовай навучання, а таксама польская вывучаецца факультатыўна. У Лідскай, Шчучынскай і Свіслацкай школах ён уключаны ў вучэбную праграму. Разам з гэтым, працуюць школы і дзіцячыя сады з вывучэннем літоўскай мовы.

Па матэрыялах «Гродна плюс»