Навіны

20 лютага 2012
Падведзены вынікі конкурса на лепшую пастаноўку працы КТГС у 2011 году

Пераможцам конкурсу на лепшую пастаноўку працы камітэтаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання стаў КТГС пры жыллёва-эксплуатацыйнай службе № 22 УЖРЭП Кастрычніцкага раёна г.Гродна.

Другое месца ў КТГС пры ЖЭС №20 (Кастрычніцкі раён). КТГС пры ЖЭС №9 (Ленінскі раён) заняў 3 месца. Узнагародай пераможцам сталі граматы Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў і грашовыя прэміі, якія пайдуць на развіццё тэхнічнай базы камітэтаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, правядзенне культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, на добраўпарадкаванне тэрыторыі.

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт і Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць пераможцаў. Жадаем вам здароўя‚ дабрабыту‚ поспехаў і развіцця.