Навіны

14 мая 2018
Гродна святкуе дзень герба і сцяга

Ключавое, што адразу адчувалася на ўрачыстым мітынгу, прысвечанаму Дню дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, гэта, безумоўны дух патрыятызму і адданасці сваёй краіне. Бо мы па праву ганарымся дасягненнямі нашай краіны, яе поспехамі ў эканоміцы, спорце і турызме. Словам, там, дзе пры ўшаноўванні пераможцаў ўздымалася наш дзяржаўны сцяг і гучаў гімн.

Ва ўрачыстасцях з нагоды свята прынялі ўдзел начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Барыс Фёдараў, намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша, кіраўнікі адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Іван Курман і Алег Бялінскі.

Права падняць Дзяржаўны сцяг Беларусі прадставілі Ганароваму памежніку рэспублікі, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Рыгору Абялеўскаму. Разам з ім у цырымоніі ўдзельнічалі майстар спорту па плаванні Анастасія Маскевіч і вучань Гродзенскай гарадской гімназіі Андрэй Злобін.

- Гэта сімвалы нашай Радзімы, якія прайшлі скрозь гады кровапралітных войнаў. Менавіта сёння мы сабраліся на месцы, дзе пачыналася Вялікая Айчынная вайна, - сказаў на адкрыцці мітынгу старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Барыс Фёдараў.

- За мінулыя гады мы выхавалі новае пакаленне беларусаў. Дзіўных і таленавітых людзей, здольных абараніць суверэнітэт нашай краіны, ганарыцца сваім гербам і сцягам. Гэта прэстыж нашай краіны на ўсіх мерапрыемствах у свеце, дзе ўзнімаўся сцяг Беларусі. Гэтыя сімвалы напаўняюць нашыя сэрцы эмоцыямі ў выпадку любой перамогі, будзь-то спорт або новае дасягненне краіны на сусветным узроўні.

У дзень свята былі прыняты ў піянеры лепшыя вучні горада. Ім павязалі чырвона-зялёныя гальштукі. Больш за 20 маладых дзяўчат і хлопчыкаў былі прынятыя ў шэрагі БРСМ.

Прадпрыемствы і арганізацыі горада ўсклалі да падножжа мемарыяльнага комплексу вянкі і кветкі.

На шматлікі мітынг прыйшло шмат людзей. Канцэртную праграму адкрыў духавы аркестр, мерапрыемствы завяршылася яркім шэсцем войскаў Гродзенскага гарнізона.

Па матэрыялах газеты "Гродзенская праўда".