Навіны

16 мая 2018
Міжнародны дзень сям'і

15 мая 2018 гада ў рамках правядзення сусветнага Дня сям'і Гродзенскі гарадскі Савет жанчын ГА «БСЖ» сумесна з гарадскім прафсаюзам работнікаў адукацыі, грамадскай арганізацыяй «Сям'я» на базе Гродзенскай гарадской гімназіі правялі святочнае мерапрыемства "Мама, тата, я - дружная сям'я» для шматдзетных сем'яў нашага горада. У свяце прынялі ўдзел дваццаць шматдзетных сем'яў. Бацькі і дзеці не толькі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, але і творча прадстаўлялі свае сем'і. Канцэрт быў падрыхтаваны сіламі навучэнцаў гарадской гімназіі, а падарункі ААТ «Малочны свет», Гродзенскага гарадскога Савета жанчын ГА «БСЖ» і грамадскай арганізацыі «Сям'я» парадавалі ўдзельнікаў свята.