Навіны

15 чэрвеня 2026
Анлайн-галасаванне па паказчыку "эстэтычнасць" для прысваення Дзяржаўнага знака якасці
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2024 г. № 224 "Аб парадку прысваення Дзяржаўнага знака якасці" інфармуе, што цяпер праводзіцца работа па прысваенні прадукцыі Дзяржаўнага знака якасці.

З 1 чэрвеня 2026 г. ажыццяўляецца ацэнка прадукцыі па паказчыках якасці: бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць, эстэтычнасць. Ацэнку па першых чатырох з іх праводзяць адказныя органы: Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, галіновыя органы дзяржаўнага кіравання.

Паказчык "эстэтычнасць" ацэньваюць спажыўцы.

Доступ для анлайн-галасавання арганізаваны на партале «ЯКАСЦЬ.БЕЛ» у раздзеле «Дзяржаўны знак якасці» па спасылцы vote.gskp.bv.

Дадзеная магчымасць прадугледжана да 26 ліпеня 2026 г. (уключна).